Редакционная коллегия газеты «ТОВ.by» готовит новый выпуск по теме «ЗНАКОМИМСЯ! Первокурсники 2023 года!» преддверии Международного Дня студента 17 ноября.
Предлагаем ознакомиться с частью интервью.
Специальность «Технология и переработка биополимеров» (ссылка на информацию по специальности), 1 курс.
Валерыя Дацэнка
— Добры дзень, калі ласка, адкуль Вы, з якой школы?
— Мінск, ліцэй № 2.
— Як Вы даведаліся пра БДТУ? Якім чынам Вы абралі факультэт і спецыяльнасць? Чаму менавіта тэхналогію пераапрацоўкі біяпа лімераў? Якія перавагі сацыя ль насці?
— Даведалася пра БДТУ праз знаёмых. Выбірала спецыяльнасць, каб даведацца больш пра палі меры, што яны сабой прадстаў ляюць, таму што гэтай тэмы мы не краналіся вельмі падрабязна ў школе. З такой спецыяльнасцю мож на лёгка ўлад кавацца на прадпрыемствах роз нага профілю, якія заўсёды будуць актуальнымі.
— Якім чынам Вы рыхтаваліся да экзаменаў? Як у Вас атрымалася дасягнуць выдатных балаў?
— Хадзіла на курсы, падбірала методыкі запамінання, каб трымаць у галаве велізарную колькасць формул. Варта рабіць з вучобы не катаванне, а шукаць настаўнікаў, курсы, якія ты будзеш с цікавасцю наведваць. Калі цябе будзе цікавіць прадмет і настаўнік.
— Вам падабаецца вывучаць хімію? Чаму? У школе былі добрыя настаўнікі?
— Хімія мне падабаецца дзякуючы настаўніку якога ніколі не забуду. Гэта Дзітрый Юр’евіч Коўзун. Ён вучыў мяне хіміі на працягу 2 гадоў у ліцэі. Настаўнік плённа знаходзіць кантакт з моладзю, таленавіты і адданы педагог. Заў сёды знаходзіў розныя прык лады з жыцця, мог патлума чыць так, што любы мог зразумець. Люблю хімію за ўсе веды, за тое куды яна мяне прынясла, што дзякуючы гэтаму прадмету пазнаё мілася з цікавымі людзьмі.
— Якія першыя ўражанні ад вучобы, універсітэта, калег?
— Мне падабаюцца настаўнікі, тое, як яны ставяцца да сваіх дысцыплін. Яны тлумачаць так, быццам мы бачым усё ўпершыню. Такі падыход — як раз тое, што трэба каб ізноў увайсці ў вучобу. Падабаюцца людзі, з якімі я вучуся. Здаецца, што мы не так даўно знаёмы, але яны заўсёды гатовыя дапамагчы калі гэта трэба, могуць дапамагчы.
— Якой Вы сабе бачыце праз 4 гады вучобы?
— Напэўна з паглыбленнымі ведамі і прыблізна ведаць на якое месца працы я смагу пайсці, каб ужо на практыцы даведацца пра тое, што гэта быць хімікам-інжэ нерам.
— Што вы можаце параіць будучым абітурыентам? Як трэба ставіцца да падрыхтоўкі да экзаменаў і выбару спецыяльнасці?
— Жадаю прайсці праз гэты год і застацца моцнымі як фізічна, так і маральна. Не хвалявацца шмат, таму што ўсё атрымаецца, калі ты зрабіў усё, што мог. І канешне берагчы сваё здароўе. Я лічу, што рыхтавацца трэба сур’ёзна. Хадзіць да рэпетытараў, заўсёды шукаць адказы на ўсе свае пытанні ці пытацца аб іх у настаўнікаў. Шукаць тое, што падыходзіць табе калі гэта датычыцца падыхода да вучобы. Каб даведацца больш пра лепшую для цябе спецыяльнасць, лепш хадзіць на дні адчыненых дзвярэй і паспрабаваць быць студэнтам на дзень.