У студзені 2016 г. у рамках праграмы «ЦУДоўны настрой» добраахвотніцкі атрад «Адкрытыя сэрцы» ПА БРСМ ф-та ТАР наведаў «Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворванням» у складзе невялікай групы:
1) Шапуцька Алена
2) Жыгалка Дар’я
3) Мядзелец Ганна
4) Амбражэвіч Вераніка
5) Судзілоўскі Уладзімір

Для хлапчукоў і дзяўчынак быў праведзены майстар-клас, ад якога дзеці былі проста ў захапленні!
Кожны з дзяцей уклаў часцінку сваёй душы, падзяліўся цяплом свайго сэрца.
Пасля мерапрыемства дзеці атрымалі падарункі, зробленыя сваімі рукамі.