24 сакавіка ў рамках імпрэзы Сусветнага дня шчасця чальцы добраахвотніцкага атрада «Адкрытыя сэрцы» наведалі «Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі» з акцыяй «Птушка шчасця».
Валанцёры паспрабавалі стварыць для дзяцей цёплую і сяброўскую атмасферу, пагрузіць дзетак у свет чараўніцтва, распавядалі займальныя гісторыі, гулялі, малявалі і проста балбаталі з маленькімі выхаванцамі цэнтра . 
Разыначкай гэтай акцыі стала аплікацыя»Жар-птушка», якую зрабілі разам з дзецьмі нашы валанцёры.
Усім было вельмі весяла, дзеці былі радыя новым знаёмствам і папыталі прыходзіць яшчэ. І мы з задавальненнем наведаем гэта месца яшчэ не раз, бо самае прыемнае — цешыць дзяцей і бачыць усмешкі на іх тварах. Далучайцеся да нас!
 
 
 
 
 
 
 
Арганізатары: валанцёры ПА БРСМ ф-та ТАР — 1.Гаруля А. 1к. 10 гр., 2.Касабуцкая Е. 2к. 9 гр., 3.Салянкіна Ю. 2к. 9 гр., 4.Сарагавец В. 2 к. 10 гр., 5.Сакарэўская Д. 1 к. 10 гр., 6.Жаваранак А. 1 к. 5 гр., 7.Стульская Г. 2 к.10 гр., 8.Крым А. 2 к. 11 гр.