Усім добрага настрою!
 


7  верасня прайшоў першы сход нашага гуртка, на якім мы абмеркавалі планы на гэты год. Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў!
Пачаўся новы навучальны год, а гэта значыць, што наш гурток зноў пачынае сваю працу. Таксама адзначым, што ў інтэрнаце № 4 на 12 паверсе дзейнічае пастаянная выстава.
У цябе ёсць працы, вырабы і розныя цікавыя штучкі, зробленыя сваімі рукамі. Прынось!
Усіх зацікаўленых нашай працай запрашаем далучыцца да гуртка (звяртацца да Анастасіі Астаповіч (спасылка).