Набліжаецца самае жаданае свята – Новы год! Чароўны, яркі, шумны.


Прыбраным афармленнем сустракае пакой у інтэрнаце №4 наведвальнікаў, што асабліва прыемна. 
Гурток «Творчая майстэрня» інтэрната №4  арганізаваў выставу, пачыналася з прыгожых елачак, якія прыцягвалі ўвагу да ўваходу. Штогод узімку, на пярэдадні Новага года, па традыцыі праходзіць выстава вырабаў. Сёлета выстава прайшла пад назвай «Навагодні цуд», дзе можна было ўбачыць сапраўды незвычайныя тварэнні.
Для аматараў, тых, хто любіць майстраваць, фантазіраваць, рабіць усё сваімі рукамі — выстава была асабліва цікавая! На выставе прадстаўлены разнастайныя навагоднія вырабы, якія былі зроблены з ваты, з паветраных шарыкаў, з пластыкавых шкляначак, з нітак, з гузікаў і сурвэтак, з мішуры, з паперы, з кардона, з тканіны. У выніку і атрымаліся такія «чароўныя працы», якія набліжаюць нас да Новага года. А таксама прадстаўлены стэнд з фотаздымкамі «Мінск навагодні».