«У глыбіні тэрыторыі Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў хаваецца непрыкметны шэры будынак. Нягледзячы на памер і сціплы выгляд, яго значэнне цяжка пераацаніць — работа вялікіх вытворчых цэхаў без гэтага будынка наўрад ці магчымая. Гэта лабараторыя цвёрдых лекавых формаў, дзе займаюцца распрацоўкай новых таблетак і аналагаў дарагіх замежных прэпаратаў. Карэспандэнты «Чырвонкі. Чырвонай змены» пагутарылі з яе супрацоўнікам, маладым інжынерам-тэхнолагам першай катэгорыі Максімам СКОТНІКАВЫМ».