![](https://tov.belstu.by/wp-content/uploads/2020/04/re1EeudlvxU.jpg)
17 лістапада святкуецца Міжнародны дзень студэнтаў. Ён быў зацверджаны ў 1941 г. на міжнароднай сустрэчы студэнтаў краін, якія вялі барацьбу супраць фашызму (Лондан). Дзень у памяць загінулых чэшскіх студэнтаў патрыётаў.
15 лістапада 2019 г. гурток інтэрната №4 Студгарадка БДТУ «Творчая майстэрня» зладзіў выставу прац. Яны паказалі, што студэнты-хімікі валодаюць развітым эстэтычным густам і шырокім мастацкім кругаглядам.
У праграме:
- выстава прац членаў гуртка;
- майстар-клас;
- віктарына.